Гэта старонка не была вычытаная
ня блізіцца, і чутны асобныя словы. Ідзе падарожны і сьпявае).
Ой ты даль мая, | І глядзіш ты, даль, |
Задуменная! | Сірацінаю, |
Што глядзіш ты, даль, | Ніуцешнаю, |
Так нівесела? | Горамычнаю. |
Смуга сіняя, | Хоць жа смутна ты, |
Нірухомая, | Маўчалівая, |
Спавіла цябе, | Хоць на душу мне |
Ніпрытульную. | Насьцілаеш цень. |
Хоць нічым вачэй | |
Мне ні радуеш, | |
Усё-ж міла ты мне, | |
Безатказная!.. |
Кабета. (Сама сабе). Божэчка! Які нішчасьлівы павінен быць гэты бедак! Колькі жалю і гора ў тону яго песьні! Колькі бяздольных, ніпрыхільных людзей топчуць гэтыя дарогі і сьцежкі!
Падарожны. [Адзеты бедна, ў руках палка, за плячыма клунак. Параўняўшыся с кабетаю]. Добры вечар, душа чалавечая!
Кабета. Добры вечар, саколік!
Падарожны. Скажы, кабетка, куды ідзе вось гэтая дарога?
Кабета. Ні ведаю, чалавечэ. Сама ніяк ні выбяру дарогі, ні ведаю куды кінуцца.
Падарожны. А куды ж ідзеш, старая?
Кабета. Куды іду, ні ведаю, шукаю таго, чаго ні губляла.
Падарожны. А адкуль дыбаеш, старэнькая?
Кабета. С самаго пачатку, голубе.