ку (Уздыхае). Была у мяне Ганначка, прыгожая была яна! Вот я гляджу на твае вочкі, і мне здаецца, што гэта пазіраюць на мяне вочы мае Ганусі. А дзе мая кветачка, мая радасьць — Гануся? Ні якой зьвестачкі, ніякой чуткі німа ад яе. Ні сядзелася ёй дома, захацела лепшай долі, лягчэйшаго жыцьця, і зьбілася дзяўчына с тропу! Згубіла маладзенькую яе прыгожасць, яе сінія, як майскае небо, вочы, яе пышны тонкі стан і прыўдалая постаць… [Плача].
Дзяўчына. А можэ яна здарова і шчасліва, і вы знайдзеця яе.
Кабета. (як бы ні чуючы гэтага). Ты ні пагневайся на мяне, золато маё! Я вот пазіраю на цябе, і мне хочацца сказаць табе колькі словак. [Дзяўчына апускае вочы] Бойся, дзіцятко, свайго хараства. У роўнай меры нясе яно табе і шчасцьце і горо. Ведаеш, мілая, калі убачу я прыгожую дзяўчыну, мне робіцца, гладзючы на яе, так сумна, сумна, што і сказаць ні можна… Ну, ты ведаеш, чаму. А Васіль табе ні пара, хоць ён мне і сын… Ну, мілая, бывай здарова!
Дзяўчына. Вы ужо ідзеця?
Кабета. Пара, галубка. (Абнімае і цалуе дзеўчыну). Ніхай цаліць і бароніць цябе Бог!
Дзяўчына. Бывайце здаровенькі. (Расходзяцца, дзяўчына адышоўшыся). Памятайце, — калі ні будзе прыпынку, то ні мінайце мяне.
Кабета. Дзякую, мілая! (Лёгкая, стройная фігура маладой дзяўчыны губляецца ў змроку ночы. Кабета ідзе далей па шляху. Ступіўшы колькі крокаў, яна спыняецца: ей пачуліся здалёк зыкі песьні. Песь-