ляўся ты, калі табе было горка на душы? Помніш — быў пажар? Усё пагарэло, сам выскачыў з хаты, у чым стаяў, чуць жывымі былі выхвачаны дзеці, ні было за што рук зацяць, і ты хадзіў пануры, як бы на табе зямля лежала. А людзі вакруг былі так чэрствы на тваё горо, так чэрствы! І душа твая ачэрствела, ацьвярдзело тваё сэрцо, Божы сьвет стаў табе ні мілы, і ні рад быў ты жыццю. А хто усцешыў цябе? Хто адагрэў тваё сэрцо? Цьвярозым ты мейсца ні знаходзіў сабе, а выпіў — ты стаў другім чалавекам, і сьвет адмяніўся, і горо тваё паказалося жартамі.
Антось (стаіць унурыўшыся). Нечага сказаць, жыў Антось Лата, рай было яго жыцьце. У-у-х! У друзачкі пабіць… (пакорна). А каго? — (Схіляе голаў).
Рыгор. Згавары ты, дзядзька, пацеры і супакойся: гэта нічыстая сіла чмуціць цябе.
Габрусь. (Цягне Антося за руку). Хадзем борздзінька з гэтаго заклятаго мейсца!
Антось. Малецяся вы, а мяне Бог ні ўчуе. Грэшны я, сакалэ мае: і турэцкі бог ні захочэ з Антосям кампанаваць (махае рукамі). Адчапецяся ад мяне, хлопцы: я ўсім хачу насы уцерлі, і сам смаркатым застаўся.
Здань. Дык ці можна разлучацца нам с табою, мой дружэ, калі мы так моцна зьвязаны! І ні адно здарэнне у тваім жыцьцю ні адбывалося без мяне. Першы твой крык, каторым ты спатыкаў жыцьце, далетаў і да маіх вушэй, і я шла, як добрая госьця, і несла с сабою радасьць для ўсіх. Са мною заўсюды весялей, бо я разагрэваю кроў, адганяю сумныя