мяне ні воднага дня ні пражыў, ты, калі хочеш, крыху мой бацька.
Антось. А прападзі ты, такая дачушка!
Голас з лесу. Захочэш — і прападзе. Мяне то ты ні знаеш, але я ніадступна сную за табою, як твая цень, як верная служка твая; кожную мінуту шапчу я табе: «Кінь, Антось, сваю натуру, будзь ты чалавекам!
Антось. А гэта што яшчэ за прыяцель такі?
Здань. А ты і разваж нас… Мы даўно ужо калоцімся з ёю. Я — Манаполька, я — Выпівоха; яна — Цьвярозая пані.
Антось. [Трэ лоб]. Ну, загадаюць загадку, хоць Бэрку з бубляю кліч на падпамогу.
Здань. Гэта цьвярозая імасць пілуе мяне і пілуе. «Ты, — кажа — людзкая згуба, ты — нішчасьце людзкае.» Так гэта, ці не? Скажы па-праўдзі, Антоне: калі табе весяла і ты сьпеваеш — ці тагды, калі ты пьяны, ці тагды, як ты цьвярозы?
Антось. (Хітруе). Ні заўсюды чалавек сьпявае з радасьці. Быў у мяне знаёмы, дзяк Ралькоўскі, царство яму нябеснае: той сьпеваў заўсюды, бо ён з гэтага хлеб еў. Раз, беднаго падашукаў Антось Лузун. Панёс прадаваць дзякавы боты, каб разам прапіць іх. Боты то ён прадаў, але прапіў іх бяз дзяка і панюхаць таму ні даў. Пашоў дзяк хаваць умарлага, стаіць у выступках, холадна, троха ні плаче, а цягне: «Со святымі супакой!»
Здань. Ты ні тое гаворыш, што думаеш. Ну, што ж? Людзі заўсюды забываюць дабро. Але ж трэба быць справедлівым. Хіба забыўся, да каго прыхі-