Гэта старонка не была вычытаная
Сонейка ясна, з матчынай шчырасьцю абагравае родную ўзрастаючую рунь.
Кожная цаглінка, кожны каменьчык абліты шчырай цяжкай працай і надзеяй вялікае будучыны.
А шмат адкідышаў спадлоб‘я паглядаюц і ў ахвоту ім прадаць ізноў, ізноў загнаць, у нерат паднявольля і гэтым жыць у ласцы роскашы здабыць і, можа, гузікамі на мундзірах лязгаць…
Але магутнасьць вольнай працы і думка, што віецца ў гомане людзкім, —
баязьней іх зьвіла. Сядзяць цяпер пад прыпекам жыцьця, і толькі чуеш шэпты, яшчэ —
зубоў іх бразгатаньне.
Ня здолелі ўтрымаць сьцяну няволі чорнай цяпер паставіць зноў яе, —
О, не! Ня хопіць сіл!