— Хто йдзе ў кіно? галасую.
Большасьць. Паўлюк застаўся дома.
Зіна заўважыла, што ён не ў настроі, ды Алесь усе яе думкі разагнаў, Як пачаў расказваць пра гісторыю „аднэй ночы“, дзе сад пажоўклымі лісьцямі абурана шаптаў пра сваю зьнявагу, — расплываецца малады, здаровы сьмех, але ў глыбі душы Зінінай неспакой.
∗
∗ ∗ |
Невялічкі пакой. Чысьценька. Портрэт Леніна. Этажэрка кніжак.
Малады, сутулуваты, з упаўшымі шэрымі вачыма Паўлюк — гострыць нож.
Праменьні сонца коўзаюцца па сталі.
Здаволены Паўлюк.
На твары яго ўсплывае радасьць, пакрытая прыемнымі пяшчотамі.
Раз, і… усадзіў нож у горла курыцы. З захапленьнем паглядае, як яна мкнецца вырвацца з яго рук, уцячы і згінуць, але толькі бяз мучэньняў.
Паўлюк няпрыкметна дрыжэў. Твар яго худы пакрываўся мяккай чырваньню, ён атрымліваў асалоду…
Зіна бачачы, як яго рука з такой лёгкасьцю адсякае голаў курыцы, пачала сьціскацца кастлявай жменяй боязьні.
А сонца гульліва вырыла на дно гарадзкога гоману і, як блізкі сябра (па натуры) Паўлюку, лезе ў вочы сваім валосьсем, якія калыша подых асеньняе раніцы.