Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вялізарнае награмаджаньне ў Эўропе дарагіх мэталяў, якія прывозіліся з Новага Сьвету, выклікала з аднаго боку спадак цаны на золата і серабро, а з другога боку значнае падвышэньне яé на тавары. Гэты крызіс перад усім і найцяжэй зачапіў Пірэпэйскі паўвостраў, асабліва-ж Гішпанію.

Піліп ІІ нéяк сказаў, што лепей хацеў-бы панаваць над жабракамі, чым над гэрэтыкамі. Згодна з гэтым прынцыпам, сын яго Піліп III (1609) выдаліў з краю ўсіх Морыскаў, значыць, патомкаў тых Маўраў, якія некалісь, яшчэ ў часы Фердынанда і Ізабэльлі, пад грозьбаю мяча і вогнішча прынялі хрысьціянства. Цяпер іх высялілі таму, што інквізіцыя падазравала іхнюю прававернасьць, а спаліць адразу на вогнішчах міліён з лішкам людзей было немагчыма. І вось міліён самае рацавітае, стараннае люднасьці, якая толькі і ўтрымлівала, ня гледзячы на цяжкія варункі, земляробства ў цьвітучым стане, быў змушаны назаўсёды пакінуць бацькаўшчыну.

Гэты факт толькі ясьней паказаў ненормальнасьць тых парадкаў, якія ўстанавіліся яшчэ за Піліпа ІІ і Караля V, але ня былі відочны, бо блеск іхняе палітычнае сілы закрываў сабою расклад і экономічны ўпадак. Караля V падтрымлівалі экономічныя багацьці Нідэрляндаў. Піліп ІІ ўжо толькі дакладаў да Нідэрляндаў-на усьмірэньне непакорнага іх насяленьня. Бязупынныя каштоўныя войны, інквізіцыя, ашуканствы і злоўжываньні ўрадоўцаў-усё гэта забірала вялізарныя сумы. Золата, наплываўшага з Новага Сьвéту, далёка не хапала на ўсе гэтыя выдаткі да таго-ж, з прычыны павышэньня цэнаў і малое мясцовае продукцыі, золата толькі пабольшавала экономічны ўпадак насяленьня. Гаспадарственыя даўгі расьлі і дайшлі да цыфры, якое датуль нябывала. Урад ратаваўся тым, што накладаў усё больш і больш цяжкія падаткі. Пры ўсіх тагачасных варунках гэты спосаб толькі зьнеахвочаваў насяленьне да працы, ды навет рабіў яе немагчымаю.

З краю выяжджалі ня толькі Морыскі; прагавітасьць і бяда прымушалі людзей або эміграваць за мора, або запісавацца ў войска. Край пусьцеў. Земляроб кідаў зямлю, а paмесьнік-варштаты. Цэлыя месты рабіліся бязлюднымі, вёскі абярталіся ў руіны.

Португалія, Неаполь і Сыцылія знаходзіліся можа яшчэ ў горшым палажэньні, а Бельгія была хіба толькі сваім цéнем. Даволі сказаць, што Антверпэн у працягу паўвéку ня бачыў у сябе гандлёвых караблёў.

Нейкі час яшчэ вялікая мінуўшчына адбівалася ў цьвітучай літэратуры і мастацтве. Лёпэ дэ Вэга, які, як кажуць, праз сваё жыцьцё напісаў 20 міліёнаў радкоў вершаў, і Кальдерон, князь кастыльскіх паэтаў, узбагацілі гішпан-