Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

народу да каралевы яшчэ павялічылася з прычыны яе лёгкамыснага жыцьця. Прыехаўшы у Шкотляндыю, яна выйшла замуж за свайго сваяка, лёрда Дарнлея, але ў хуткім ужо часе з ім павадзілася. Аднаго дня Дарнлéй у парыве гневу на вачох у Марыі забіў даверанага яе сакрэтара, Італьянца Річчіо, патаёмнага пасланца папы. Памстуючы за каралеву, другі вяльможа, Ботвэль, забіў Дарнлея. Крыху пазьней Марыя выйшла замуж за забойцу свайго мужа. Гэты ўчынак каралевы абурыў увесь народ. Марыю скінулі з пасаду і выбралі рэгенцыю, якая гаспадарыла ад іменьня бязьлетняга сына Марыі, Якуба, як будучага караля. Самую-ж Марыю навет пасадзілі ў вастрог, але яна адтуль уцякла ў Англію; дык-жа і ў Англіі Альжбéта загадала так сама пасадзіць яе ў вязьніцу.

Англійскія каталікі ўвесь час рабілі змовы проці Альжбéты і ўмаўляліся з яе ворагамі заграніцай, каб звольніць Марыю і пасадзіць яé на англійскі трон. Протэстанцкую большасьць народу палохала самая думка аб гэтакай зьмéне ўлады, бо яшчэ саўсім сьвежая была памяць аб каталічцы Марыі Тюдор. Альжбета ненавідзела і баялася Марыі Стюарт. У канцы, пасьля даўгіх гадоў вастрожнага жыцьця, Марыя была пакарана сьмерцяй, як здрадніца краю і ўчасьніца змовы на жыцьцë Альжбеты (1587).

Піліп ІІ гарэў помстай. Ужо з даўных часоў ён гатаваўся да высадкі з войскам у Англіі. Урэшце з Ліссабону выплыў флëт, якога яшчэ акеан ня бачыў. Назваў яго Піліп ІІ Вялікай Армадай, або Непераможнаю; было ў ім 130 лінейных караблёў нязвычайнае велічыні з 3000 гарматаў, 10.000 матросаў і 20.000 выбраных жаўнераў, з якімі разам éхаў таксама генэральны вікары інквізіцыі з 170 езуітамі. У Нідэрляндах Аляксандар Фарнезэ прыгатаўляўся высадзіцца ў Англію з 30.000 жаўнераў.

Альжбета ня мела ані войска, ані флëту, якія маглі-б ходацца з гішпанскімі; але матар'яльныя сілы замяніў запал і ахвярнасьць народу. Усё мужчынскае насяленьне было паклікана ў войска, а гандлёвыя караблі абернены ў ваенныя. Першы раз Англійцы паказалі ўсяму сьвéту сваé здольнасьці да марскога дзела. Тады, як іхнія натуральныя саюзьнікі, Голяндцы, пілнавалі князя Пармскага (Фарнэээ), каб ён ня змог крануцца ў Англію, Англійцы адважна напалі на Гішпанцаў, як тыя ўяжджалі ў Канал. Пад кіраўніцтвам гэткіх правадыроў, як Драке, на малых, лёгкіх, рухавых і спрытных суднах, яны зрабілі гэткае бязладзьдзе і спусташэньне сярод нязграбных гішпанскіх асілкаў, што гішпанская каманда не магла й думаць аб тым, каб высадзіцца ў Англіі. Навет выбрацца з Каналу, каб вярнуцца ў Гішпанію сваёй дарогаю, аказалася немагчымым. Пастанавілі дзеля таго ва-