Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жацях, а па іх прыплылі да места караблі гéзаў. У марскіх хвалях, ды ў бітве загінула 15.000 Гішпанцаў. Места Лейдэн было выратавана, а ў нагароду за сваю вытрываласьць атрымала унівэрсітэт, які зараз-жа быў адкрыты сярод ваеннае завірухі.

У хуткім часе пасьля гэтага Рэквэзэнс памёр, а гішпанскія войскі, не дастаючы платы, збунтаваліся і зрабілі шмат злачынстваў у Антвэрпэне і іншых местах, якіх павінны былі бараніць. Тады і паўднёвыя, найбольш каталіцкія провінцыі, абураная гэтым, далучыліся да паўстаньня. Надарэмна гэрой Лепанта, Дон-Хуан д'Аўстрыя, прабаваў замяніць сабою Рэквэзэнса; скора пасьля свайго прыезду ён памёр ад пошасьці. Хадзіла погаласна, што ён быў атручаны па загаду Піліпа ІІ, які зайздраваў свайму брату; магчыма, што гэта і няпраўда, але вельмі добра характарызуе думку, якую мелі аб Піліпе ягоныя сучасьнікі.

5. Унія ў Утрэхце (1579). Сьмерць кн. Оранскага і ўпадак Антвэрпэна (1584—1585). Наступнікам Дон-Хуана назначыў Піліп ІІ свайго пляменьніка Аляксандра Фарнэзэ, кн. Пармскага, сына Маргарыты. Гэта быў адначасна і знамяніты ваявода, і дыплёмат, спрытны і бяз сумленьня. Ён вельмі добра патрапіў скарыстаць з няпрыхільнасьці каталіцкага паўдня Нідэрляндаў да протэстанцкае паўночы і намовіў частку провінцыяў адлучыцца ад паўстаньня. Гэтым провінцыям ён суліў палітычныя вольнасьці, жадаючы ад іх толькі зьніштажэньня протэстанцтва.

Тады паўночныя штаты, па думцы кн. Оранскага, зьвязаліся між сабою яшчэ мацней. Прадстаўнікі паўночных провінцыяў, сабраўшыся ў Утрэхце, падпісалі Унію, значыць, зачэпна-адпорны саюз на ўсé часы дзеля барацьбы проці ўсякіх агранічэньняў вольнасьці краю. У працягу двух гадоў Унія формальна адабрала ад Піліпа ўладу, абвяшчаючы, што ён яé страціў праз сваю тыранію. Гэтак заложаны былі асновы Рэспублікі Злучаных Нідэрляндаў (1579).

Піліп добра разумеў, што душою паўстаньня быў нязмораны Вільгэльм Оранскі, і дзеля таго назначыў нагароду за ягоную галаву — 25 тысяч каронаў, ды йшчэ за гэты пачэсны ўчынак абяцаў даць шляхоцтва. Пяць замахаў не ўдаліся; за шостым разам забраўся да кн. Оранскага Бургундзец Жэрар, якога намовілі ягоныя спавядальнікі і Аляксандар Фарнэзэ, і застрэліў Вільгельма з пісталету. Такім чынам нягодная прагавітасьць ды шалёны фанатызм прыгатавалі сьмерць для чалавека ў высокай мéры толерантнага. Спрыяючы кальвіністам уперад праз спогад, пасьля дзеля перакананьня, Вільгэльм Оранскі ніколі не дабіваўся панаваньня гэтае сэкты і вымагаў ад сваіх кальвінскіх прыхіль-