Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апекаваўся местамі, завёў суровыя і справядлівыя суды, ды ня толькі здалеў абараніць паўночную Францыю ад норманскага князя Гэнрыка, быўшага адначасна валадаром Англіі, але пашырыў сваё валаданьне на паўдня. Сын і наступнік яго, Людвік VІІ (1137—1180), учасьнік другога крыжавога паходу, ізноў аслабіў вагу каралёў тым, што разьвёўся з жонкай сваёй Элеанорай, княжнай Аквітаніі, якая была дзéдзічкай усіх зямель паміж лёарай і Пірэнэямі (правінцыі Пуату, Гіэнн і Гасконь). Тая, разьвёўшыся, вышла другі раз замуж за Гэнрыка Анжуйскага, які ў 1154 годзе стаўся каралём Англіі, ды гэтак у яго руках апынулася вялікая часьць Францыі (Мэн, Турэн, Анжу, Нормандыя, Аквітанія). Але ангельскія каралі, ня гледзячы на ўсю сваю магутнасьць, аставаліся адначасна вассаламі францускіх каралёў; з гэтага выніклі зусім ненормальныя адносіны, якія раней ці пазьней павінны былі даясь да вострае барацьбы паміж Францыяй і Англіяй. Запраўды, пры Піліпу ІІ Аўгусту (1180-1223) ўзьнялася вайна, калі францускі кароль пазваў на складзены ім суд пэраў Францыі ангельскага караля Івана Безьзямельніка за біўства пляменьніка свайго Артура, графа Брэтані. Вéдама, Іван Безьзямельнік на суд той не зьявіўся; тады Піліп ІІ ў крывавай бітве ля Бувін, каля Лільля (1214), разьбіў яго і заваладаў усімі яго землямі ў межах Францыі. Пры Піліпе ІІ Аўгусьце Францыя шмат узмацавалася также і аканамічна.

Унук Піліпа ІІ, Людвік ІX Сьвяты (1226-1270), быў адным з выдатнейшых манархаў Францыі. Пры ім быў закончаны крывавы паход проці францускіх сэктантаў Альбігензаў, пачаты папай Інноцэнтым ІІІ. У сонечным Провансе і Лянгдоку буйна разрасьліся ідэі рэлігійнага рэфарматараідэалістага Пётры Вальдэнса, а побач з імі розныя другія навукі, нязгодныя з каталіцкай царквою. Гэтых сэктантаў, ня гледзячы на разнароднасьць іх кірункаў, называлі адным імем Альбігéнзаў (Albіgensі - ад места Альбы). За іх заступіўся адзін толькі граф Тулюзы, Раймунд VІ. Папа Інноцэнты ІІІ падняў проці іх крыжавы паход. Паходам сьпярша кіраваў крывавы Сымон дэ Монфор, а пасьля яго сьмерці ― францускія каралі. Хатнія войны, што цягнуліся дваццаць гадоў (1208-1229) перавярнулі на даўгі час цьвіту. чы паўдзён Францыі блізу ў голую пустыню. Зьніштожыўшы сілу паўдзённых князёў, вайна павялічыла моц ка роны, якая заваладала новымі землямі. Прованс дастау Людвік ІX, а Тулюзу - яго брат.

Аднак, Людвік ІX ўмеў і залячыць зробленыя ім раны Пры яго гаспадараньні ўрад фактычна ўстанавіў абароку бясьпечнасьці грамадзянства, чаго датуль у сярэдніх вякох нь было; пры ім быў лад і парадак у вусім, разьвівалася тэр-