Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гоўля, промыслы, красавалі навукі. На сваіх собскіх землях ён забараніў вясьці хатнія войны, а залежным ад сябé вассалам загадаў, каб прыватныя войны не пачыналіся раней, як цераз 40 дзён пасьля абвешчаньня іх, ― ён спадзяваўся, што за такі даўгі час можна будзе памірыць праціўнікаў. Наладжаньню прыватна-праўных адносін і паднятку блеску каралеўскае ўлады вельмі памагло завядзеньне ў судох рымскага права, а таксама ператварэньне суду пэраў у суд каралеўскі, уводзячы ў яго знаўцаў рымскіх законаў, так-званых легістаў (парлямэнт). Местам даваліся прывілеі. Парыскі унівэрсытэт, як галоўны асяродак сярэднявечнае навукі (схолястыкі), заслыў на ўвесь сьвет, як ніколі раней ня бывала. Паўночна-француская мова адгэтуль робіцца мовай нацыянальнай і літературнай, і ранейшая выказальніца францускае культуры: мова зваяванага паўдня, провансальская, была прымушана ўступіць ёй сваё месца.

Няўдачлівыя крыжавыя паходы ў Эгіпэт і Туніс, якія вёў Людвік ІX і якія закончыліся сьмерцяй яго, сьведчаць нам, што пры ўсіх сваіх навачасных імкненьнях гэты манарх быў яшчэ пранікнуты рэлігійна-рыцарскім духам сярэднявечча. Інакшы быў ужо ўнук яго, Піліп ІV Харошы (1285—1314), цьвярозы палітык, цьвярды манарх, увесь захоплены ідэяй стварэньня навачаснага гаспадарства. Яму ня толькі ўдалося прымусіць папства да пакорнасьці, але і выкарыстаць яго дзеля сваіх палітычных мэт. Да істнаваўшага ўжо тады сойму станоў (Etats Généгаux), які складаўся з прадстаўнікоў баяр і духавенства, Піліп ІV першы паклікаў такжа прадстаўнікоў мяшчанства. Формальна генэральныя станы мелі права разьвязаваць толькі падаткавыя справы, але пры Піліпе ІV ім давялося адыграць і ролю палюбоўнага судзьдзі ў спорцы караля з папаю. Папа Баніфацы VІІІ (1294—1303) выступіў з протэстам проці на кладаньню ў Францыі падаткаў такжа і на духавенства. У бульлі "Unam Sanctam" Баніфацы пазываўся на тое, што папская ўлада ёсьць вярхоўная ўлада над усім сьвéтам, бо „дзяржыць два мячы" (знак улады духоўнае і сьвецкае). Аднак, аказалася, што папа перацаніў сілу і значэньне папства ў тыя часы. Францускія Генэральныя станы пастанавілі зусім разьвітацца з папаю, а калі Баніфацы VІІІ пастрашыў і караля адлучэньнем ад Царквы, Піліп ІV загадаў арыштаваць папу. На папу быў зроблены неўспадзеўкі напад у яго родным месьце Анагні, і хоць абураны гэтым народ адбіў яго, усё ж такі цераз некалькі тыдняў Баніфацы памер у Рыме ад перажытае зьнявагі. Пры другім-жа з раду наступніку Баніфацага VІІІ, Клéмэнсе V (1305-1314), калісь біскупе ў Бордо, абабранага на папскі пасад пад націскам Піліпа ІV, папства апынулася ў поўнай залежнасьці