Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

часе загадаў забіць Одовакра. Тэодорык гаспадарыў мудра і мягка. Гаспадараньне сваё ён пашырыў і за межы Італіі, так што гаспадарства яго даходзіла да утоку Родану, сярэдняга Дунаю і Ціссы.

Любіў ён мастацтва і навукі, чароўнае работы гроб у Равэнне, дзé яго пахавалі, ё слаўнаю памяткаю стара-хрысьціянскага мастацтва.

Па сьмерці Тэодорыка (526) ўзьняліся непарадкі, з якіх карыстаў усходня-рымскі імпэратар Юстыніян. Ён (535) паслаў у Італію проці Востраготаў свайго камандуючага Бэлізара. Спачатку перамога была на старанé Бэлізара, але пасьля Востраготы вярнулі сабé ўсё, што раней былі ўтрацілі. Але калі імпэратар паставіў на чале свайго войска, сабранага найбалей з нанятых Германцаў, хітрага камандуючага Нарзэса, які па сушы прыбыў ў паўночную Італію, шчасьце пакінула Востраготаў і ў 555 г. Італія была прылучана, як провінцыя, да Ўсходня-Рымскае імпэрыі, пад назовам Ровенскага экзархату.

6. Лёнгобарды, як валадары Італіі. (568-774) Гаспадараньне Усходня-Рымскае імпэрыі ў Італіі трывала толькі 15 гадоў. У 568 г. сюды прыйшло з пад Эльбы германскае плямя Лёнгобардаў з сваім каралём Альбаінам на чале. Лёнгобарды заваявалі даліну ракі По. (адсюль пазьнейшы назоў „Лёмбардыі") і сваёй сталіцаю зрабілі места Тыцінум, назваўшы Павіяй.

Адгэтуль Лёнгобарды памалу пасоваваліся на паўдня, удоўж паўвострава Італіі, але занялі толькі яго сярэдзіну. Гэтак, прыкладам, Рым з ваколіцамі і Равэнна асталіся пры ўсходня-рымскім гаспадарстве. Балей як 200 гадоў трывала ў Італіі лёнгобардзкае гаспадараньне. У 774 г. кароль Франкаў Кароль Вялікі аканчальна зьніштожыў яго, і сам каранаваўся ў Павіі, як кароль Лёнгобардаў. Памалу з даўнейшых рымлян, Лёнгобардаў і іншых германскіх пляменьняў, што асталіся ў Італіі, стварылася італьянская нацыянальнасьць. Адгэтуль далей гутарка будзе ісьці ўжо аб Італьянцах, як асобнай нацыянальнасьці.

7. Англа-Саксоны. Англы і Саксоны спачатна жылі цяперашняй Гольштыніі і Шлезьвігу. Ад ІІІ веку яны пачалі даведавацца да Брытаніі, робячы на я разбойніцкія напады. Калі ў пачатку V вéку Рымляне вывелі з Брытаніі сва сілы, каб бараніць Італію ад барбараў, дык Брытам пачалі пагражаць жыхары Шкоцыі, Пікты і Шкоты. Брыты зьвярнуліся з просьбай падмогі да сваіх даўнейшых непрыяцеляў Англаў і Саксонаў, і тыя ахвотна згадзіліся ім памагчы. Але, выгнаўшы паўночнага непрыяцеля, абароньнікі Брытаў самі эсталіся на іх зямлі назаўсёды, як валадары краю, асабліва