Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

веку вялікае множства іх кранулася на захад з каралём Аттылай на чале. У Гальліі на Каталяунскай роўнядзі (у Шампані) сустрэў іх у 451 г. рымскі камандуючы Аэцый, якому памагалі Візыготы. У гэтай бітве Аттыла, праўда, ня быў разьбіты, але і не разьбіў Аэцыя, дык дзеля гэтага быў прымушаны адыйсьці за Рэйн.

На лета Аттыла пайшоў на Італію, дзе здабыў і зруйнаваў некалькі паўночных мест. Думаў ён таксама пайсьці і на Рым, але жаўнеры яго, ня прывыкшы да гарачага і вільготнага паўднявога клімату, пачалі хварэць, дык прышлося яму пакінуць гэную думку. Вярнуўшыся за Дунай, Атыла памёр раптоўнай сьмерцяй, пасьля чэсьці. Па яго сьмерці гаспадарства Гуннаў развалілася, а паднявольныя германскія народы ськінулі з сябé іхнае ярмо.

4. Канец Заходняе імпэрыі. Прыход Гуннаў давёў Рымскую Заходнюю імпэрыю да аканчальнага ўпадку. Імпэратары, што жылі ў той час у Равэнне, пасьля сьмерці Ганорыя зусім чыста залежылі ад сваіх камандуючых, якімі Тады ўжо былі блізу выключна Германцы. Вось-жа адзін з такіх камандуючых Орэст, абвесьціўшы імпэратарам свайго бязьлéтку сына Ромула-Аўгустула, узяў у свае рукі ўвесь урад. Проці яго выступіў начальнік царскае гвардыі Одовакр, родам з германскага плямя Гэрулаў. Одовакр зваяваў Ордэста, а Ромула Аўгустула ў 476 г. прымусіў зрачыся пасаду. Тады Одовакр назваў сябé каралём Італіі і такім быў прызнаны ўсходня-рымскім імпэратарам. Гэткім вось парадкам прыйшоў канец Заходня-Рымскаму гаспадарству. Скасаваньне на Захадзе імпэратарскага тытулу было фармальным канцом істнаваньня Рымска-Заходняга гаспадарства, імпэратары ўжо даўно аддалі ўсю ўладу сваім камандуючым - Германцам, дык і зьмена, зробленая Одовакрам, нічога ў устаноўленым ладзе не зьмяніла.

5. Тэодорык Вялікі, кароль Востраготаў. Па сьмерці Аттылы у Гуннаў пачаліся спрэчкі пры дзяльні яго гаспадарства. З гэтага скарысталі Востраготы і вярнулі сабé незалежнасьць. Напярэдадні ўпадку апошняга заходня-рымскага імпэратара Ромула Аўгустула (476), уладу над Востраготамі ўзяў у свае рукі сьмéлы і ўзумелы Тэодорык. Падвучаны ўсходня-рымскім імпэратарам (Зэнонам), які баяўся сусéдзтва ваяўнічых Германцаў, Тэодорык з Мэзіі, якую пасьля Візыготаў займалі Востраготы, пайшоў на захад, манючыся заваяваць Італію. Одовакр запёрся ў Равэнне і там выдзержаваў аблогу болей, як два гады. У канцы (493) ён зрокся панаваньня над Італіяй на карысьць Тэодорыка, просячы толькі дараваць яму жыцьцё і волю. Тэодорык абяцаўся споўніць яго просьбу, але слова ня зьдзержыў і ў скорым