Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

коўных сьвят (адгэтуль нямецкае слова Меssе значыць і імшу, і кірмаш). Апрача кірмашоў у вазначаныя дні, шмат дзе пазьней устанавілася заўсёднае торжышча, асабліва ў тых мястох, якім было дадзена так-званае права складу (кожын купéц, правозячы пераз такое места свой тавар, незалежна ад таго, ці пад той час тамака быў кірмаш, ці не, павінен быў распакаваць сваé скрыні нейкі час трымаць тавар дзеля продажы). Ня гледзячы на вялікія перашкоды, таргоўля ля Рэйну і Дунаю разьвівалася шыбка. У тыя часы да Кельну, ля Рэйну, даходзілі яшчэ марскія караблі, і гэтае места, дзякуючы сваёй таргоўлі з Англіяй, сталася найбагацейшым і найвялікшым у вусëй Нямеччыне. Другое месца заняла Вéдань, ля Дунаю, дзякуючы стараньням Бабэнбэргаў. Пераз Вéдань тавары, асабліва з Царгораду, ішлі ў Ратысбону, а стуль у Нюрэнбэрг і Аўгсбург.

Але львіная часьць сусьветнае таргоўлі выпала за час крыжавых паходаў на долю італьянскіх прыморскіх мест, а наўпéрад на долю Вэнэцыі, якая ўжо даўно завяла ажыўленыя тарговыя зносіны з усходам. Падчас крыжавых паходаў Вэнэцыя захапіла ўвесь тарговы рынак на Міжыземным моры. Пасьля чацьвертага паходу ўся таргоўля з усходам перайшла выключна ў рукі Вэнэцыі; перавоз-жа крыжаносаў і багамолаў, а таксама мыта з тавараў, якія прадаваліся ў Вэнэцыі, давалі вялізарныя даходы скарбу вэнэцыянскага гаспадарства. Вэнэцыянцы і Генуэзцы праклалі тарговыя дарогі навет да Індыі і Кітаю[1]. Аднак, таргоўля з Кітаем зусім спынілася, калі ў XІV сталéцьці скончылася гаспадараньне мангольскіх валадароў, і Кітай з таго часу быў зачынены для Эўропы. З Усходу ў Вэнэцыю прывозілі далікатныя тканіны, рэдкую садовіну, дываны, вырабы з коваў[2] і сланёвае косьці, дамаскую зброю, ды розныя прыправы да яды. З Нямеччыны купцы вéзьлі ў Вэнэцыю збожжа, ковы, палотны, лой.

Тарговая дарога ў Італію з Вéдані йшла пераз Штырыю, а з сярэдняе Нямеччыны — пераз Брэннэр. Тавары вазілі на вазох або на мулах. У Вэнэцыі нямецкія купцы ад ХІІІ сталéцьця мелі свае собскія склады прывезеных і

  1. Таргоўля гэтая адбывалася: часьцю сухапутнай дарогай ад Тану (пры усьці Дону) на ўсход пераз Кашгар, Яркенд, Каракорум да Ганкоў, або з Эрззруму і Дамаску да Бассоры, - часьцю морам з Эгіпту або Бассоры ў Індыю і Кітай. Адчыненьне для таргоўлі доступу ў Сярэднюю Азію і Кітай ёсьць заслугаю найбольш трох Вэнэцыянцаў з роду Полё. Яны дабраліся да Кітаю пераз Арменію, Пэрсію, Туркестан пустыню Гобі. Адзін з іх, Марка Полё, быўшы на службе у мангольскага валадара Кітаю, адбыў падарожжа блізу да усіх часьцін гэтага вялізарнага гаспадарства.
  2. мэталяў