Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

роса зараз-жа пачаў рыхтавацца да паходу, а ангельскі кароль Рычард Львінае сэрца і францускі Піліп ІІ Аўгуст пагадзіліся між сабой, каб прыняць учасьце ў новым крыжавым паходзе. У маі 1189 году ў ваколіцах Ратысбоны сабралася ў поўнай ваеннай гатоўнасьці найлепшае войска, якое за увесь час сярэдніх вякоў здольна была даць рымска-нямецкая імпэрыя, і выступіла паўз Дунаю, кіруючыся на Вéдань, пераз Угоршчыну і Балканы - у Царгорад. Там крыжаносам давялося ўвязацца ў бітву з саюзьнікам Салядына, бізантыйскім імпэратарам за Ізаакам Ангелёсам. Ізаака яны пабілі, і ён быў прымушаны пайсьці на мір, які быў умацаваны жаньбою сына імп. Фрыдрыха І, Піліпа, з дачкой Ізаака, Ірэнай. У Малой Азіі Фрыдрых І вёў сваё войска, перамагаючы нялічаныя перашкоды, да Іконіум. Разьбіўшы Туркаў, ён заняў Іконіум і пераз Таўр пайшоў далей на паўдня. Урэшце прышоў у Сырыю, у даліну ракі Сэлеф. Пры пераправе пераз гэтую раку шпаркае цячэньне вады захапіла імпэратара, і ён утануў (1190). Гэта сьмерць старога імпэратара (ён мéў тады 70 гадоў) была страшэнным ударам для паходу, для хрысьціянства і для імпэрыі.

Галоўную каманду над нямецкімі крыжаносамі пераняў сын памершага імпэратара, швабскі князь Фрыдрых. Пераз Антыохію, пахаваўшы тамака цела Барбароссы, нямецкае войска, намéншаўшы значна з прычыны пошасьці, кранулася пад Аккон і аблягло гэтую крэпасьць. Неўзабаве памер і Фрыдрых Швабскі ад пошасьці. Аккон, адначасна з Нéмцамі, абляглі з мора францускі і ангéльскі каралі. Па дарозе ў Аккон ангельскі кароль Рычард Львінае Сэрца ськінуў бізантыйскую ўладу на востраве Кіпру і пасадзіў тамака за караля Гвіда Люзыніяна. Злучанымі сіламі крыжаносы здабылі Аккон. Рычард вінае Сэрца сваёй гордасьцяй і выбухамі свайго няроўнага настраéньня абражаў другіх манархаў. Піліп ІІ Аўгуст зараз пасьля здабыцьця Аккону вярнуўся ў Францыю; неўзабаве за яго прыкладам пайшоў і аўстрыяцкі князь Леапольд, які пад той час дастаў падмогу з Нямеччыны. Кароль Рычард, ня гледзячы на сваю бяспрыкладную адвагу, аб каторай пераз цэлыя сталецьці на Ўсходзе апавядалі дзівосы, астаўшыся кіраўніком злучаных сіл крыжаносаў, ня выказаў здольнасьцяй, патрэбных на гэткім становішчы. У 1192 годзе ён зрабіў мір з султанам Салядынам, паводле якога ў руках хрысьціян асталіся толькі прыморскія месты ад Тыру да Яффы, ды некаторыя землі ў паўночнай Сырыі. Апрача таго была забясьпечана свабода багамолам хадзіць у Ерузалім.

У часе трэцяга крыжавога паходу закладзены трэці ордэр нямецкіх рыцароў: Тэўтонскі Дзéвы Марыі. Іх статут