Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спраў. Там-жа выбіралі і судзьдзяў. Увайну таксама на вечы выбіралі кіраўніка ўсім войскам (ваяводу — гэрцога), які пасьля вайны адразу складаў з сябé усю сваю ўладу. Некаторыя-ж пляменьні мелі каралёў. Каралі ў іх былі правадырамі на вéчах, судзілі і камандавалі на вайне.

У старавéчных часох сéм'і ня мелі свае зямлі. Лясы, пожні і нівы належалі да ўсяé воласьці. А калі канчалася жніво, тады ўвесь збор дзялілі паміж асобнымі гаспадарамі. У пазьнейшых часох зямля памалу пераходзіла да асобных сéм'яў. А лясы, пожні і папары належылі да ўсяé воласьці. Таксама да ўсяé воласьці належыла права паляваньня і рыбніцтва.

3. Ваенныя справы. Усе мужчыны, здатныя да вайны, складалі войска. Падчас бітвы войска станавілася клінам. Найбалей дазнаныя як стаялі на чале. Бітным аружжам былі: булава, каменны молат і сякера, а таксама піка і рaгаціна, якая складалася з кароткай драўлянай дзяржальні і даўгога вострага зялезіва (ляза) і ўжывалася, каб калоць, сячы і кідаць у нéпрыяцеля. Адзіным аружжам дзеля абароны быў шчыт з дрэва, або плецены з лазы.

4. Вера. Паўночныя пляменьні сваіх багоў звалі Азамі. Найважнейшым богам быў Цін, бог вайны, каторага пераробленае імя асталося ў нямецкім назове аўторку (Dіenstag — Zіnstag). У большасьці пляменьняў на пачэснае месца гэтага бога стаў Водан, або Одын, як яго называлі паўночныя Германцы. Панаваў ён такжа ў краіне памéршых: у Вальгальлі. Лучалі туды ня ўсé ўмёршыя, але выключна найлепшыя ваякі, а ўслужавалі ім боскія дзяўчаты, валькірыі. Вялікую пашану маў такжа бог Донар, або Тор, якога вольныя сяляне лічылі сваім апякуном. Як паказуець яго назоў (нямецкае Donner — гром, пярун), быў ён богам грому. Гэты рудабароды бог éзьдзіў на вазé, які цягнулі два казлы; грукат ваза — гэта гром; аружжам яго быў молат.

Апрача багоў было яшчэ шмат істот незямных ніжэйшага роду. Зьяўляліся да людзей душы памёршых, як зданьні, або страшылі іх, як ваўкалакі, значыць, як людзі ськінуўшыся ваўкамі, або ўзноў душылі іх, як таёмныя зморы. Прыязнымі да людзей былі эльфы, што прабывалі ў паветры, працавітыя карлюкі ўнутры зямлі і німфы, або русалкі у водах. Нéпрыяцелямі багоў былі злыя волаты. Да іх такжа належыла вялікая вужака, якая абвівала ўсю зямлю (Mіdgard).

Германцы верылі, што як прыдзе канец сьвету, дык узьнімецца страшэнная барацьба паміж багамі і волатамі, у якой гэтыя апошнія і згінуць. Тады згасьне сонца, зоркі