Старонка:Суседзі (1932).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ды што вы? — у сваю чаргу засароміўся і літовец.

— Сапраўды! — дадаў латыш. Паглядзець, скажам, як літоўцы фашысцкі фокстрот вытанцоўваюць, альбо скажам, ваш апошні нацыянальны пераварот, таксама добра быў выкананы…

Ня гледзячы на ўсю жывасьць розуму літоўскага дыплёмата, дзякуючы чаму думкі яго пераскаківаюць адна другую ня спыняючыся, літоўскі дыплёмат абражана адказаў:

— Я вам сумленна пра латыскія нацыянальныя шпроты казаў, а вы мне пра замежны фокстрот, які літоўцы толькі выконваюць, як іх навучылі па-замежамі… Зноў-жа я вам сумленна пра латыскую нацыянальную культуру, а вы пра дзяржаўны пераварот, які літоўцы толькі выканалі…

І ўсё болей абураючыся, літовец дадаў:

— „Нацыянальны“ пераварот? А яшчэ дыплёмат? Кільнік няшчасны, а не дыалёмат…