Старонка:Суседзі (1932).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ФАШЫСЦКІ ФОКСТРОТ…

Спаткаўся аднойчы літоўскі дыплёмат з латыскім.

Літоўскі дыплёмат падумаў і нарэшце сказаў латыскаму:

— Люблю я вас, латышоў, за тое, што ў вас вялікі культурна-нацыянальны ўздым, за тоё, што ўсё ў вас латвійскае…

— Ды што вы!! — самадавольна засароміўся латвіец.

— Сапраўды — дадаў літовец. — Скажам, вашыя рыскія шпроты. Гэта-ж па ўсім сьвеце шпротамі Латвія грыміць… Зноў-жа вашыя кількі пад гарэлку — першая рэч…

Літовец, ад вялікага напружаньня разумовых сіл, выцер халодны пот і змоўк…

Дыплёматы памаўчалі, пакуль думаў латыш. Нарэшце, апошні сказаў:

— … І ў вас, у літоўцаў, культурны ўздым і вас усё нацыянальнае…