Старонка:Суседзі (1932).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МІНІСТЭРСКАЕ ПАЛЯВАНЬНЕ.

Польскі міністр унутраных спраў у сваім дзяржаўным гэніі больш усяго вядомы, як паляўнічы.

Каб захаваць і надалей свой дзяржаўны аўторытэт паляўнічага, міністр паведаміў Ровенскае староства, што ён выяжджае туды на паляваньне.

Ровенскае староства глыбока паразмысьліла над гэтым паведамленьнем і, урэшце, вынікам колектыўяага розуму было прапанавана зрабіць спробы міністэрскага паляваньня.

У часе генэральнай спробы ўсе былі на мясцох…

Мясцовы стараста адыгрываў галоўную ролю міністра, іншая вышэйшая мясцовая ўлада, каб праскакаць бліжэй да „Міністра“, праводзіла ролю гончых і, толькі „калескія асэсары“ тут як і заўсёды, праводзілі другія ролі загоншчыкаў.

Генэральная спроба адбылася слаўна.

Зайцаў бегала на старосту ў ролі міністра шмат. Праўда, некаторыя зайцы бралі крыху