Намесьнік рахункавода ўзброены з ног да галавы, віхрам налятае на „похитителей“, самаахвярна адзін супроць усіх кідаецца ў бойку і вызваляе невядомых красунь, крануты іх моладасьцю і сьлязьмі…
І … аднойчы намесьнік рахункавода зьдзейсьніў сваю мару…
Ён выскачыў з-за рогу, зьявіўся маленькім і няшчасным перад падарожнікам і жудасным сьмехам зарагатаў.
— Ха-ха-ха! Ці няма ў вас грошай?
— Бядняга — адказаў жаласьлівы падарожнік.
У гэткую халодную ноч, ды прасіць хрыстарадзі… Гэта жудасна. На табе вось 20 капеек. Ідзі, абагрэйся!
Падобны да Аверчанкаўскага героя жыве ў Заходняй Беларусі і зараз адзін „страшный человек“. Ён пыжыцца, блішчыць вачыма, з кухонным нажом нападзе на Савецкі Саюз і на страх ворагам да свайго няшчаснага прозьвішча — Паўлюкевіч, — дадае жудаснае „доктар“.
Доктар Паўлюкевіч…