Старонка:Суседзі (1932).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТРАШНЫ ДОКТАР

„Доктар“ Паўлюкевіч — „доктар“ ад дэфэнзывы ў Заходняй Беларусі.
Кожны дзень у сваёй газэце ён піша аб паўстаненях у Савецкай Беларусі і аб халеры ў Менску“.

Вывеў У людзі гэтага страшнага чалавека яшчэ Аверчанка.

Гэта быў намесьнік рахункавода, маленькі і няпрыглядны з надворнага выгляду, але ўнутры намесьніка рахункавода білася сэрца шляхетнага забойцы, арыстократа духа і „обольстителя“ жанчын.

Няшчасны намесьнік рахувкавода ляжыць ў сваёй хаце пад мяккай коўдрай і бачыць — імчыць шалёная пагоня на конях пры сьвеце месяца. Страляніна з мушкетаў па праяжджаючых дыліжансах. Падаюць нейкія „личности“ ў нахлабучаных капялюшох. А ў дыліжансе красуні…