Старонка:Суседзі (1932).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УХАБЫ ПА ДАРОЗЕ.

I.

У Полацкай нацкамісіі ляжыць гэткая заява ад настаўніка Шчарбенкі.

„Звальненьне меня з пасады да вывучэньня белмовы ніякіх вынікаў ня мо‘ быць таму што калі я не буду на пасадзе настаўніка дык мяне возьмуць у Чырвоную армію“…

Кажаце, дзядзька Шчарбенка, што ніякіх вынікаў ад гэтага „ня мо‘ быць“…

Чалавек вы яшчэ малады, у арміі яшчэ правапісу падвучаць, а вы кажаце — вынікаў „ня мо‘ быць…“

— Не „ня мо‘ быць“, а „мо“ быць.

А наконт дзяцей я вас хачу паагітаваць, дзядзька Шчарбенка.

Дзеці гэта-ж, як пішацца:

— НАША ЗЬМЕНА,
— БУДУЧЫНАЯ НАША,
— КВЕТКІ ЖЫЦЬЦЯ НАШАГА!

… Пашто вам іх калечыць?