Старонка:Суседзі (1932).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАЛАЙЦЫ ЗЕМЛЯКІ…

„Адзін грамадзянін з перапою звар‘яцеў і ў той час, як яго вялі ў міліцыю, пачаў зьбіраць па вуліцы трэскі, думаючы, што ён у лесе“.(З газэт).

Малайцы землякі!..

Любяць выпіць!..

І з гонарам за сваіх землякоў магу дадаць: — і могуць выпіць.

Вунь пра аднаго земляка, дык нават у газэтах пісалі.

Можа дзядзька выпіць!

Праўда, хоць-жа сабе пасьля дзядзька і звар‘яцеў яд гарэлкі, але-ж затое, як суседзі з гонарам казалі, яе-ж і выпіў.

Любяць землякі выпіць!

Вядуць земляка ў міліцыю, а ён сабе ідзе ды трэскі зьбірае.