Старонка:Суседзі (1932).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЮРОКРАТЫЧНАЯ СЬВІНЬНЯ.

Гэтак і пачнем…

Дзядзька загадчык Лагойскага нардому, адным словам, — правільна!

Газэты для Нардому — выпісваць ня варта!

Жылі-ж мы калісьці і зусім няпісьменнымі…

Адным славам ня варта!

Абыйдземся ўжо лепей без газэт, як-небудзь.

Або, скажам, выпішаш бывае Газэту, а там, скажам, фэльетон надрукаваны. І назва, скажам, фэльетону, старая, вядомая. Вось гэткая назва: „БЮРОКРАТЫЧНАЯ СЬВІНЬНЯ“.

А сяляне пачытаюць, ды так туманна гэта і здалёку, быццам жартам:

— „Па загалоўку, скажуць, нібы, ці не пра нашага гэтага загадчыка пішуць?“

І вокам, так гэта, — хітра абвядуць загадчыка.

Цьфу, ты, даруй божа!

Распуста гэткая…