Старонка:Суседзі (1932).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

справу аб звальненьні з працы бедняка дэмобілізаванага чырвонаармейца, тав. Кавалёва прыход якога на працу аднойчы мясцовая ўлада спаткала словамі:

„Здайце вашы справы, у нас ужо ёсьць СВОЙ чалавек на гэту пасаду“.

Нібы выходзіць, што мясцовыя працаўнікі не паклапаціліся нават прыдумаць прычын для звальненьня таварыша Кавалёва.

Давайце, хіба можа я памагу адшукаць прычыны.

— Так. Кавалёў калісьці паспрачаўся з мясцовым працаўніком Жлобай, які мае вялікую вагу ў сваім сельсавеце.

Апрача гэтага, тав. Кавалёву, як некаторым іншым, вядома, што тав. Жлоба „любяць выпіць“ і, акрамя гэтага, тав. Жлоба мае за сабой некаторыя іншыя грашкі…

У выпадку, калі гэтыя прычыны і паслужылі сапраўдным повадам да звальненьня т. Кавалёва тады, таварышы, так яму і скажэце аб гэтым.

Каб, значыць, ведаў чалавек, за што яго звальняюць.

Яно хоць крыху і нялоўка, але за-тое праўда…