Старонка:Суседзі (1932).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„ОПАСНЫЕ“ ПАШТАВІКІ

Щелкни кобылу в нос —
Она махнет хвостом.Козьма ПРУТКОВ.

Мне нашыя ўстановы лаяць не выпадае. Вось, Козьму Пруткову іншая рэч, з гэтай ліпавай „лічнасьці“, што возьмеш?

Вышэй памянёную афорызму Козьма Пруткоў, на мой погляд напісаў пра Менскую паштова-тэлеграфную контору.

Ну, і Пруткоў, і як гэта ён так дасьціпна і за столькі гадоў заўважыў пра нашую пошту:

Бо і сапраўды, вазьмеце, таварышы, гэткі факт: тав. Рэдзька Уладзімер, што з вёскі Кабылічы, Гарэліцкага с.-с., Шацкага раёну выпісаў „Савецкую Беларусь“ на тры месяцы адразу, на тры месяцы (таварышы наборшчыкі, набярэце, будзьце лаксавы, слова „тры“ буйнымі літарамі, каб ТРЫ пошце было прыкра глядзець) — дык вось два м-цы пошта высылала