Старонка:Суседзі (1932).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАЙЦОМ НА СЬМЕХ…

Дапішчык з Чэрвеншчыны піша:

„У саўгасе Раванічы быў засаджаны пладовы гадавальнік на 1.500 дрэў, Загадчык саўгасу ў прыбытак ад саду на 1926 г. унёс 1.500 руб. Дрэвы на зіму ня былі абвязаныя, дзякуючы чаму зайцы зьнішчылі 1.250 дрэў“.

Дапішчык з Чэрвеншчыны пытаецца:

Хто ў гэтым больш вінаваты: ці загадчык саўгасу, ці зайцы?“…

Так што, на мой погляд, зайцы, вінаваты таварыш дапішчык.

Вось іншая рэч, хто адказваць будзе за гэтых зайцоў.

Усім вядома, савецкая ўлада людзей несьвядомых не карае. Вось загадчык саўгасу і адгаворыцца на судзе: .

„Я, — кажа, — што? Зайцы, — яны разумней… Я жадаў дабра савецкай уладзе, 1.500 руб.