Старонка:Суседзі (1932).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даведкі, якую атрымала гэта жанчына ад райміліцыі.

Вось зьмест гэтай даведкі.

Літаральна:

ДАВЕДКА.

„Бабе гэтай растлумачана, што яе ліст знаходзіцца ў судзебнага выканаўцы, а міліцыя цяпер зусім за алімэнты неўзыскаець, а чаго яна яшо хотіт то невядома“.

За Начрайміліцыі (подпіс).

З гэтай даведкі відаць, што „баба“ нечага „ящо хотіт“, а чаго — міліцыі гэтага быццам і невядома.

Таварышы з райміліцыі.

Вы добра ведаеце, чаго „хатіт“ баба.

Яна хоча, каб вас зьнялі з работы.