Старонка:Суседзі (1932).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„ЧАГО ЯНА ЯШО ХОТІТ“

Было, неяк, што над аднэй западазронай у вядзьмярстве бабулькай, сельсавет офіцыйна рабіў дасьледваньне, з мэтаю высьвятленьня месца знаходжаньня бабулькінага хваста.

Хваста ў бабкі, па чутках, не знайшлося, але бабка затое некалькі разоў паказала мясцовай уладзе тое месца, адкуль, па падазрэньні мясцовай улады, павінен быў расьці бабулькін хвост.

Пасьля гэтага мясцовая ўлада аглядам была канчаткова задаволена і алібі бабкі было даведзена.

Прыводжу другі конфлікт ужо не вясковага старшыні з западазронаю ў вядзьмярстве бабкаю, а Расьнянскай райміліцыі з аднэю жанчынаю, якая ўжо трэці год ходзіць у райміліцыю, каб ёй памаглі па выканаўчаму лісту атрымаць грошы.

За ўсе гэтыя тры гады жанчына ні да чаго не дайшла, калі вядома, ня лічыць офіцыйнай