Старонка:Суседзі (1932).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТОЛЬКІ І ЎСЯГО?

Цяпер, нічога!..

Цяпер, дзякуй богу, пранясло!

А раней палохалі:

— Небясьпечны, казалі, народ, савнархозцы… Не пасьпееце, казалі, вы і глянуць на іх, як яны ўжо пачнуць выцягваць з сваёй кішэні даведкі, альбо справаздачу пачнуць рабіць…

Але цяпер — нічога!

Цяпер, дзякуй богу, пранясло!

Бо, назаметку ў газэце аб пудовых справаздачах Савнархозу, ён толькі і адказаў, што двума даведкамі ды адносінай.

А нас палохалі!

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Якія гэта былі пудовыя справаздачы, аб якіх пісалася ў „Савецкай Беларусі“ — я ня чытаў, спадзяюся, што не падобны на ўсе іншыя справаздачы, якіх я таксама ня чытаў. Але з адносіны і даведак Савнархозу відаць,