Перайсці да зместу

Старонка:Сузор’і (1926).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАВІЛАСЯ МЯЦЕЛІЦА…

Завілася мяцеліца ў косы
І лявоніху скача па полі…
Сьцеле сьнег свае белыя кросны,
Вецер сьвішча гуляе, сваволіць…

Не пазнаць, дзе дарога, дзе межы, —
Усё зьлілося ў адзіную постаць…
А мяцеліца сьнежыць і сьнежыць
Легіёнам срабрыстых пялёстак.

Дык гуляй жа, мяцеліца, ў полі,
Заплятай мне сьняжыначкі ў косы,
Бо люблю я тваё сваявольле
І бялявасьць тваіх пракосаў.

Вецер, грай сваю песьню вясельля —
Няхай струны сьмяюцца, скавычуць!
Повен радасьці я пахмельлем —
Хоць другому магу пазычыць!

1-XII 25 г.