СЬНЕГАВЫЯ ДАЛІ
Шпарчэй бяжэце, мае коні, Зьвінеце, звонкія шамкі, А сьнег узьвівайся ў сьлед пагоняй, Каб падагнаць мой бег ад сёньня. А заўтра ты мяне пакінь!
Я буду заўтра ў далях новых, Якіх ня ведаю яшчэ. Мо‘ там зіяе дзень вясновы І тчэ малюнак каляровы — Жыцьця майго мо‘ радасьць тчэ…
23-XII 25 г.