Старонка:Ст Пичета Scoriniana.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыны, не адрываючы яго ад сучаснай яму культурнай абстаноўкі. Чыстовіч таксама бяздовадна прымае думку Галавацкага аб протэстанцкім вызнаньні Скарыны[1]. Нарэшце, адносна рэлігійнай прыналежнасьці Скарыны бала выказана думка аб тым, што трэба лічыць Скарыну праваслаўным. Першы раз такое прыпушчэньне выказаў Вішнеўскі[2]. Болей дакладнае пагрунтаваньне і разьвіцьцё яо атрымала ў артыкуле Віктарава. Апошні, як ведама, першы пазнаёміў навуку з праскім «Псалтырам» Скарыны, што нейкім чынам апынуўся ў Ніжнім Ноўгарадзе. Віктараў лічыць, што «гэты выдатны дзеяч у галіне тара-рускае літаратуры належаў да праваслаўнае царквы, прынамсі ў сваёй выдавецкай дзейнасьці ён клапаціўся не аб пашырэньні каталіцтва альбо лютэранства сярод сваіх землякоў, але аб узмацненьні сярод іх праваслаўя. Дзеля гэтага нам здаецца натуральным бачыць у васобе Скарыны не прапаведніка князёў Астроскіх, братоў Мамонічаў, князя Курбскага і іншых барацьбітоў, якія змагаліся ў XVI сталецьці ў Заходняй Расіі за праваслаўе супроць рэформацыі і рымскае пропаганды»[3]. Сваю думку Віктараў грунтуе на праскім «Псалтыры» і віленскіх выданьнях Скарыны, якім ён процістаўляе праскія выданьні Скарыны. Аднак, Віктараў ня зусім быў пэўны ў правільнасьці свайго пагляду. Зусім правільна ён зьвярнуў увагу на тое, што Скарына вядомы пад двама імёнамі: Юры і Францішак. Існаваньне двох імён Віктараў тлумачыць тым, што Скарына запраўды мог быць ахрышчаны спачатку лацінскім абрадам, а потым мог перайсьці ў праваслаўе. Апошнюю ўвагу трэба зразумела, лічыць мала пераканаўчаю. Мабыць і сам Віктараў усьведамляў сабе няпэўнасьць свае думкі. Недарэмна гэтае сваё прыпушчэньне, ён прывёў ня ў самым тэксьце артыкулу, а ў форме ўвагі. Думку Віктарава аб прыналежнасьці Скарыны да праваслаўя падзяляў і А. Пятрушэвіч. Зацьвярджаючы прыналежнасьць Скарыны да праваслаўя, аўтар добра разумеў, што існаваньне двох імён у Скарыны, праваслаўнага і каталіцкага, патрабуе высьвятленьня, бо у вадваротным выпадку, давесьці прынлежнасьць Скарыны да праваслаўя немагчыма. Упоўне правільна рабіў аўтар, калі прабаваў вытлумачыць, чаму Скарына меў два імёны. Аўтар досыць проста тлумачыць гэта. Ён адзначае, што Скарына вучыўся ў Кракаўскім Унівэрсытэце і прыняў імя Францішка толькі ўмоўна, толькі каб паступіць у Кракаўскі Унівэрсытэт. Імя-ж Юрага знаходзіцца пад портрэтам Скарыны 1517 году. Аднак, сам аўтар портрэту ня бачыў, але адносіцца да «Крестного Календаря» 1873 году, у якім наогул шмат фантастычных вестак аб дзейнасьці Скарыны. Досыць адзначыць, што, па думцы «Крестного Календаря», Скарына надрукаваў усю біблію ў 1525 годзе, як і «Апостал», у Вільні. Сам Скарына робіцца агульнарасійскім першым друкаром. Будучы праваслаўным і сумуючы аб адсутнасьці ў Расіі асьветы і аб рэдкасьці кніг сьвятога пісьма, працавіты доктар Скарына ўсяго сябе прысьвяціў духоўнай дапамозе праваслаўю і расійскаму народу. Зразумела, адноска да такой фантастычнай крыніцы выклікае сумненьні. Наогул пытаньне, пастаўленае Віктаравым адносна прычын падвойнасьці імён Скарыны, і пасьля артыкулаў Пятрушэвіча засталося нявырашаным[4].

  1. Чистович. Очерк истории Западно-Русской церкви. СПБ. 1882. I. Стар. 217—219.
  2. Wiszniewski. Op. cit, VIII. Старю 477.
  3. Викторов. Op. cit., стар. 20.
  4. Владимиров. Op. cit., стар. XXI—XXII.