Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бе́дны брудны пакой. На ложку ляжыць хворая Альжбе́та. Каля ложка ўслончык, на ім кубак, якаясь пляшка з ле́камі, лыжка — як заўсёды бывае ў гэтакіх здарэньнях. Ля стала сядзіць Юзя і глядзіць у люстэрка. На сваёй пасьце́лі, наладжанай на старых якіхсьці скрынях, сядзіць Але́сь.

Пасярэдзіне — глаўныя дзьве́ры, управа — у пакой Сымона.


ЗЬЯВА І.

Альжбе́та, Юзя, Але́сь.

Альжбе́та. Юзя! піць!..

Юзя (бярэ кубачак з услончыка, чэрпае вады з вядра і дае́ маці). А я, мама, думаю, ці ня ле́пш будзе, калі паклікаць санітарнага доктара… Ен-жа грошы ня возьме…

Альжбе́та (слабым голасам). Ой, ня трэба!.. Ці-ж ты ня ве́даеш гэтых дахтароў!.. Зара прышлюць карэтку і завязуць у гэты… іхні барак… Сама добра памятаеш, як было