Перайсці да зместу

Старонка:Страхі жыцьця (1919).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юзя ляжыць на ложку, Казюк сядзіць ля стала, Але́сь — на падлозе не́шта майструе з лучынак.


ЗЬЯВА І.

Юзя, Казюк і Але́сь.

Юзя (да Казюка). Аб чым думаеш?

Казюк. Ах, ёсьць аб чым думаць!.. Душна, душна, голадна… Няма жыцьця!.. Сьме́рць!.. На кожным кроку вышчырыўшы зубы глядзіць на чалаве́ка сьме́рць!.. Трэба ўцякаць…

Юзя. Куды?..

Казюк. Куды?.. Думаеш, я сам ве́даю куды?.. — Чакаў вясны… — Усё ажывае, будзіцца да жыцьця… Думаў, што лягчэй будзе… — Яшчэ горэй!.. Добра, што цяпло хаця… Пайду на вёску, няхай мяне́ абве́е ве́цер нашых палёў… Пайду, куды вочы панясуць… Горай ня будзе!.. Гараць ня