Старонка:Стражнік (1915).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТРАЖНІК.

І

Недалёка ад вялікай дарогі, прытуліўшыся на беразі невялічкай рэчкі, стаяла вёска Лапцэвічы. Маленькіе, крывые хаткі папрыціскаліся адна к аднэй, усёроўна, як нешта сабе шапталі. На ўзгорку быў невялікі хмызнячок, за ім выглядваў млын, а далей было адно голае поле. Кругом глуха і ціха; толькі калі-не-калі с хмызнячку выскачыць зайчык і пусьціцца ў поле, ды ў ночы чутно, як выюць галодные воўкі…

Кожную раніцу і кожны вечар тутака скрыпелі дзьверы, вароты, і с комін ішоў густы дым, а пасьля зноў усё заціхала.

Якраз былі Каляды, і мароз быў страшэнны. На вуліцы не было нікога, і толькі сінянькі дымок, круціўшыся с комін, паказываў, што ў гэтых крывых хатках, закіданых сьнегам, жывуць людзі. Бывала, праўда, што ў нядзелю на дварэ і ў хаці Сарабосі быў гоман і гутарка, але толькі ў нядзелю, бо ў будны дзень