Старонка:Стражнік (1915).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біцца ў дзьверы… А Амільян спаў… Толькі ўжо як у хлеві ўвалілася стрэха і пачала гарэць хата, тады Амільянавы прачнуліся.

— «Амільян! ты сьпіш?» — закрычала Альжбета: «чаму гэта відна на дварэ?» і яны разам кінуліся ў дзьверы.

— «Пажар!.. Людзі, ратуйце!» — загаласіў Амільян, выскачыўшы на двор. І ледзьве ўсьпелі яны павыносіць дзяцей, як пачала: гарэць хата.

Людзі сабраліся скора, але ратаваць не было ўжо чаго, бо ўся Амільянава сяліба гарэла.

— «Божэ літасьцівы!.. ўсё… ўсё, што меў, нічога не асталося, ледзьве дзяцей выратавалі!» — галасіў Амільян.

Тым часам агонь не дрэмаў, ён еў усё, і да ўсходу сонца заместа хаты, току й хлева ляжала куча абгарэлаго бярвеньня, з-за катораго ў хлеві выглядалі абгарэлые страшные пасьледкі каня і каровы. Конь перакаціўся неяк дагары і яго ногі пазагіналіся ў кручкі, а карова ляжала ў кутку падняўшы галаву, быццым пыталася ў людзей: «чаго вам тут трэба?»

К абеду прыехаў прыстаў, ураднік і сталі распытываць у людзей, с чаго узняўся пажар. Ніхто ня ведаў і ўсе маўчалі, Прыстаў пачаў дапытывацца ў людзей і сказаў, каб пазвалі Міхалку.

— «Німа дома», — загаласіла Волька: ноччу недзе пашоў і дагэтуль німа».

— «Ага-а-а», — працягнуў прыстаў, і, даведаўшыся, што браты ўчора біліся, ён нічога не сказаў і пашоў на пажарышчэ.