Холад марозіць усё яго цела; хацеў кажухом прыкрыцца, аж тут зачыніліся яму векі.
... Званы званяць, енчаць, і голас гэтых званоў бьець яго ў галаву. Галава лопаецца, і з роту зубы вываліваюцца. Сэрцы званоу адрываюцца і валяцца яму на галаву і раняць яго...
Павёў кругом страшнымі, непрытомнымі вачыма.
„Абецаўся купіць звон, каб у вёсцы аб пажары знаць даваў, але надта цяжкіе гады былі... Даруй мне, Боже міласьцівы!"
І ізноў скаціўся ў пропасьць.
...З гары, з аграмаднай вышыні валяцца на яго снапы ячменю. Валяцца і засыпаюць яго. Асьцінкі лезуць яму ў рот, у горла. Паліць яго чырвонымі іголкамі і зьбіраецца каля сэрца, і пячэц пякельным агнём...
Аткрыў вочы ужо мертвые і нявідзячые.
„Марціну недавалі заробленаго ячменю, і гэты ячмень сьмерць мне робіць!"
Хацеў дзяцей клікнуць, каб аддалі ячмень Марціну, але голас праз горла ня мог прайсьці; толькі бытцам гарачая смала па целі разышлася. Высунуў чорны язык і усадзіў у рот пальцы, каб голас з горла дастаць. Але зубы зачыніліся і сьціснулі пальцы. Векі апалі.
... Вокны адчыняюцца ў хаці. У хату сунецца белая шмата і снуецца без канца і меры. Ясна ад яе, бытцам ад сонца. Шмата спавівае яго, як маленкае дзіцятка, уперад ногі, а пасьля рукі і плечы. Моцна. Яму лёгка, лёгка. Патом лезець у галаву і казыча мозгі, сціскае кожны сустаў і мягка усё высьцілае. А пад канец абвівае горла што раз мацней і мацней. Бытцам вецер правевае каля шыі і абвівае, абвівае...
Перэлажыу з украінскай мовы Р Зем-віч.