Старонка:Стафанік (1909).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЬМЕРЦЬ.

Напісаў Васіль Стафанык.

Калі надыйшла глухая восень, калі з лесу лісьці апалі, поле пакрылася чорнымі варонамі, — тагды тагды к старому Лесю сьмерць прыйшла.

Паміраць трэба кожнаму; сьмерць не страшна, але доўга лежаць — мука. І Лесь мучыўся. Хворая думка унасіла яго у нейкі новы сьвет і зноў выкідала яго адтуль. А той новы сьвет быў вельмі дзіўны. І нічым Лесь ня мог вырабіцца с таго сьвету, толькі аднымі вачыма. Дык гэтымі бліскучымі вачамі хватаўся ён маленкай газнічкі. Хватаўся яе, трымаўся і заўсягды баяўся, што векі замкнуцца, а ён скоціцца ў бяздонную пропасьць.

Перад ложкам яго, на зямлі, па неперэспаных начах, сном зваеваные, лежалі радком сыны і дочкі. Іон натужыўшыся, трымаўся вачамі за газнічку і змагаўся са сьмерцю. Векі ўсё яму ападалі, якбы надта былі цяжкіе.

Здавалася яму, што бачыць многа дзеўчатак на падворку. Кожная трымае вязку кветкаў у руцэ. Усе глядзяць на магілу, сьмерці ждуць. Пасьля ўсе ўзіраюцца вачыма на яго. Хмара вачэй — сініх, і сівых, і чорных. Хмара гэта плывець к яго лобу, трэцца і абдае яго холадам...

Перацёр вочы, схапіў пальцамі жылу на шыі, бо з шыі яму галаву скідала, і падумаў сабе:

„Глядзі, вот і анёлы перад сьмерцю паказываюцца мне." — А пакуль гэтак думаў, с-прад вачэй яго уцекла газнічка.

...Поле роўнае, далёкае, ад сонца сьпяклося. Просіць вады, дрыжыць і зельле прыгарняе да сябе, каб з яго вадзіцы напіцца. Арэць ён на ніві і рукамі ня може утрымаць ручкі плуга, бо смага пячэ яму ў горлі. І валы, відаць, мучацца ад смагі, бо насамі рыюць зямлю. Выпушчаець і ён з рук ручкі плуга, валіцца на ніву, а яна яго спаліць на вуголь...

Газнічка ізноў вывела яго с таго сьвету.

„Не адзін раз і не два без вады на полі я гінуў; у Бога гэта усё запісана!"

І зноў бытцам скаціўся ён у пропасьць.

... Каля рогу стала сядзіць яго нябошчыца маці і пяе песьню. Голас разлегаецца па хаці ціха і жалосна і даходзіць да яго вушэй. Гэта тая песьня, каторую сьпевала яму маці, як быў малы. І ён плачэ і смуціцца, і далоньмі слёзы абцірае. А песьня мацеры проста ў душу ідзець і ўсе мукі з гэтай песьняй там плачуць. Маці ідзе к дзьверам, а за ёй і песьня ідзе, і мукі з душы...

І ізноў убачыў ён газнічку.

„Маці с таго сьвету мае зыйсьці, каб над сваім дзіцяткам заплакаць. Такое Боскае права".