у складзі Правіцяльствуючаго Сэнату асобая прысуства з пяці санатараў, выбраных першым Департамэнтам; а каб мелі закон пастановы гэтаго прысуства, патрэбна каб у засяданьню яго былі найменей як тры санатары.
Пры асобум прысуству закладаяцца канцыляр‘я з патрэбнаго ліку людзей.
V. Выбары сябрукоў у Устаноўны Збор з тых губэрняў, якія забраны ворагам, апроч тых зямель, якія маюць быць далучаны у склад будучаго гасударства Польшчы, зрабіць хуччэй жа, як толькі будзя якая-небудзь губэрня ачышчана ат ворага, каб размяркаваньня выбарчых вакруг і лік сябрукоў Устаноўнаго Збору у кожнуй вакрузі былі устаноўляны асобымі пастановамі Часоваго Ураду.
VI. Устанавіць гэткія пераходныя правілы:
1) Датуль, пакуль ня заложацца на мейсцох установы губэрскаго і паветаваго земскаго і гарацкога і селянскаго самаупраўленьня, як аб сім абгаворана у установах Часоваго Ураду, сябрукі каміс‘яў па справам аб выбарах ў Устаноўны Збор і вучастковых выбарчых каміс‘яў, выбраные гэтымі установамі (Пал., ст. 15, 17, 18, 20 і 21) — часова заменьваюцца людзьмі па выбару абгаворанымі Часовым Урадам, ат мейсовых супольных устаноў і грамадзянскіх хаўрусаў.
2) Датуль, пакуль вырабяцца упраўнічыя адзелы вакружных судоў, павіннасці, якія узложваюцца Статутам аб выбарах у Устаноўны Збор на таварышаў старшых і сябрукоў абгавораных адзелаў, нясуць таварышы старшых і сябрукі адзелаў па свецкім справам вакружных судоў, якія ёсць у губерскіх (вобласных) гарадох.
3) Датуль, пакуль ня пачнуць службы упраўнічые судзьі, павіннасць, узложаная на іх Статутом аб выбарах у Устаноўны Збор, нясуць паветавыя сябрукі вакружных судоў, а дзе іх німа, там мейсцовыя міравыя судзы, якіх выбярэ міравы з‘езд, альбо заменьваючая яго установа.
VII. Вось гэтуй пастановя даць сілу да таго часу, пакуль не абнародуя Правіцяльствуючы Сэнат.
20 юля 1917 г.