Старонка:Статут аб выбарах у Устаноўны Збор (1917).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пастанова Часовага Ураду
аб зацьвярджэньні раздзелу I Статуту
аб выбарах у Устаноуны Збор.


I. Признаючы неадкладным, заразжа, даць сілу той частцы правілаў аб выбарах у Устаноўны Збор, якія патрэбны як найпільней ля справы выбараў сярод жыхароў, — Часовы Урад па дакладу Асобае Парады ля загатоўкі праэкту Статуту аб выбарах у Устаноўны Збор, пастанавіў:

I. Зацьвердзіць раздзел першы (часткі I—V) Статуту аб выбарах с тым, каб старшому Асобай Парады ля загатоўкі праэкту аб выбарах у Устаноўны Збор было дадзяна унясці у Часовы Урад якія маюць быць вырабляны праэкты апошніх раздзелаў гэтаго Статуту, гэтак сама і правілы аб выбарах у войску і у матросаў і тыя, якія адходзяць ад Статуту і абгавораны у частках II—V гэтага Статуту і якія датычаць асобных мейсцоў Расейскага Гасударства.

II. Узлажыць падгатовачную работу па апрацаваньню выбарчых спіскаў на тыя гасударецвянныя установы і грамадзянскія хаўрусы, якіе у гэты час маюцца і якіе абгавораны асобымі пастановамі Часоваго Ураду.

III. Узлажыць бяз перадачы на Міныстэрства Грамадзянскіх Спраў выканаўчыя кірункі, патрэбныя ля тэхнычнай падгатоўкі выбараў у Устаноўны Збор с тым, каб яны як найхуччэй былі зробляны і як найспарней прайшлі.

IV. У тых прыпадках, калі знойдуцца сумленьня пры ужываньні Статуту аб выбарах у Устаноўны Збор, дык ля разбору іх зрабіць