Старонка:Спатканьні (1925).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СПАТКАНЬНЕ


Ў часе нашай ростані,
Калі сонца ў просіні
Рассыпала золата, —
Была невясёлай ты.
Я — твой сын усьпешчаны —
Быў на час разьвенчаны
З тым, што нас суцешыла,
Каб жыць шчасна, весела.
Разьвітаньне з шчырасьцю
Я паслаў, бо вырасьці
Здолеў тут — пад клёнамі
Стройнымі, зялёнымі.
Нас вітала сонейка,
Як я стаў на гонейкі
Доўгія, разлогія
З ростані трывогаю.
Ў пору веснавейную,
З думкаю надзейнаю,
Што, як правандруюся,
Зноў к табе вярнуся я,
Разьвітаўся шчыра я,
Каб ляцець да вырыю.
Так мы расставаліся.
Зноў-жа, зноў спаткаліся,
І ўжо ў пору жніўную.