Старонка:Спатканьні (1925).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛЯЗГІНКА

Звон зурны і чанура і тары[1],
Што зьліліся ў сугучнасьць адну,
Павялічваюць сэрца удары,
Каб істоту маю ўздрыгануць.

Разгулялася ў скоках лязгінка —
Чуць ня скінецца з твару чадра[2],
Пляск далоняў ды дзікія крыкі
Раздаюцца, што хвілі, падрад.

Мне зайздросна пайсьці з ёй у пары,
Каб кружыцца ў буяным віру,
Падлічыць яе сэрца удары,
Глянуць ў вочы яе скрозь чадру.

1925.

  1. Музычныя прылады.
  2. Пакрывала, якім закрываюць твар.