Перайсці да зместу

Старонка:Спалох на загонах (1932).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

для кароў, як адпіліць жэрдку і багата гутарылі паміж сабою, альбо сходзіліся па некалькі чалавек у аднэй хаце, багата курылі там і зноў багата гутарылі пра колгасы. З жанчынамі рабілася тое-ж самае. Вёска жыла новым, ніколі раней нязнаным. Гэтае новае было зусім ужо блізка. Заўтра яно павінна ўвайсьці ў вёску і тады адразу зьменяцца многія разуменьні. Мая карова, мой конь, маё насеньне, усё гэта заўтра адыдзе, зьнікне, а прыдуць новыя разуменьні нашых кароў, нашых коняй, нашага насеньня. Так думаў Панас. А сяляне думалі пра гэта кожны па-свойму. Адны з трывогай уяўлялі, што заўтра апусьцее хлеў і ня будзе ў хлеве каровы і каня, і што тады ня будзе ён больш ніколі карміць іх, як сваіх і ад гэтага балюча ў гэных ныла сэрца. Другімі заўладалі ў сувязі з гэтым нейкія незразумелыя пачуцьці, у якіх яны ніяк не маглі разабрацца. Усе разумелі толькі адно, што заўтра адбудзецца ў вёсцы нешта такое, ад чаго ўсё зьменіцца і што само ўжо зробіць усё іншае яскрава зразумелым. А пакуль, напярэдадні гэтага заўтра шмат хто думаў пра сваё перажытае жыцьцё і азіраліся назад перад тым, як зрабіць заўтра крок уперад.

Толькі позна ўвечары людзі зышліся ў сваіх хатах і тады-ж пачаліся: у адных ціхія гутаркі пра заўтрашняе, у якіх падзялілі людзі са сваімі сем’ямі надзеі і трывогу і сумненьні свае. У другіх ціхія маўклівыя вячэры. У трэціх, як і да гэтага сваркі.

Пасварыўся з жонкаю і Клемс.

У тую ноч, калі Клемс паставіў першым тры свае крыжыкі на протаколе за колгас, жонка пашла са сходу і, моўчкі паплакаўшы, лягла спаць. Маўкліва хадзіла яна і ўвесь наступны дзень. Клемс разумеў прычыну гэнае маўклівасьці і не чапаў яе гаворкай. Але гэта яму хутка надакучыла. Вось чаму, прышоўшы ў гэты вечар у хату, ён першы загаварыў да жонкі пра наступны дзень, як пра нешта абоім ім вядомае.

— Заўтра абагульваць будзем кароў і коняй, — праказаў ён, — пуні ўжо падрыхтаваныя. Значыць, па-новаму жыць пачнем…

Жонка сукала ніткі. Клемсу хацелася, каб яна суняла самапрадку і згадзілася з ім. Але-ж жонка нібы не пачула, маўчала і толькі яшчэ шпарчэй закруціла кола самапрадкі. І разам з гэтым заміргала вачыма. На шчацэ ў яе пад вокам спынілася сьляза, бліснула і расьцяглася па шчацэ аж да губ. Клемсіха абцёрла