Сам Анцыхрыст ня пойме, што нельга, што льга…
Ты ня стопчаш—цябе стопчуць ўдвое.
Мо’ захочацца сэрца, каханьня, пяшчот…
Плюй, бо йнакш аплююць і самога.
Ліжы золату рукі і карк гні. як скот,—
Купіш ўсё: сястру, брата і бога.
З сонцам, з зорамі ўздумаеш абратацца. жыць,
Вольнай птушкай лунаці па сьвеце…
Сьмейся!.. Лепш вось старайся ты з катам здружыць,
Калі горшых ня хочаш пут меці.
Бачыш, косьці па полі зьбірае груган.
І твае так калісь зьбіраць будзе…
Дык жыві-ж з сабой сам ці цьвярозы, ці п’ян,
І з людзьмі так жыві, як і людзі.
Ўвесь да дна выпівай чорны келіх жыцьця,
Ці з вадой жыватворчай, ці з ядам:
З роўнай меркай чакай вечнаты й нябыцьця,
Заадно абыймайся з анёлам і гадам.
4/II—15 г.
|}
БЛІЗКІМ І ДАЛЁКІМ. Вам, цемратворцам блізкім, далёкім, Піце, смакчыце кроў маю з жылаў, Можаце рыці, віцца, кусацца,—
|