Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 93 —

Цень пры цені, над ценьмі той крыж у крыві,
Чорны крыж, як-бы змора лунае ў высі,
Як-бы змора вісіць… Стогн адно: не даві!
Ня губі, да Хрыста сьцежку дай, данясі!..

Разыграліся гурмай за зданяю здань,
Як вужакі ў гаршку мятусяцца яны,
Песьню выюць хаўтурна: ты ляж, а ты ўстань…
Здалі чутна, павоўчаму выюць званы.

І пачатку няма і канца ім няма!..
Ці тут ява, ці сон?.. Проч вы, здраднікі, проч!
Ах, скарэй-бы дзень вечны, ці вечная цьма!
Яна, згубіць мяне, бессанлівая ноч!

20/VI—13 г.

|}


ЎВЕСЬ ДА ДНА…

Ўвесь да дна, трэба выпіць свой келіх жыцьця,
Ці з вадой жыватворчай, ці з ядам;
З роўнай меркай чакаць вечнаты й нябыцьця,
Заадно абыймацца з анёлам і гадам.

Не мяркуйся свой быт давясьці да канца,
Ня скрывіўшы ні каплі душою,—
Не сягоньня, то заўтра ўпрагуць малайца,
Запішчыш і здружышся з таўпою.

Днём з агнём не задумай ты праўду знайці,
Паспытаць, што за смак гэтай праўды,—
Бо што зробіш, як знойдзеш, ты з ёю ў жыцьці?
Сам спужаешся гэтакай знайды!

Хтось там скажа, што церні на шляху ляглі,
Што сіротам дзьме вецер у вочы,—
Ну, дык будзь цернем сам, будзь сын верны зямлі,
Віхрам будзь і бушуй сярод ночы!

Кажуць, кветку стаптала быдляча нага…
Няхай топча, і ты рабі тое;