Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 80 —

За імі і сасоньнік
Захіхатаў глухі.
Дык глянь, сынок, у соньнік,
Што значыць сон такі?

8/XI—18 г.

|}


ДЛЯ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ.

Я ўзноў заснуўшую было жалейку
Бяру і пробую ў ёй галасоў:
Ці хопіць сьветлых, звонкіх думак-слоў,
Ці гладка пойдзе песьня-дабрадзейка?

І пачынаю йграць з трывогай нейкай,
Хоць песьня, як і з даўных б‘е часоў,—
Зьвініць, як вецер паміж верасоў,
І ў перагонкі рвецца з салавейкай.

А ўсё-ж, як тамка сваякі-суседзі
Яе паймуць, хацелася-бы знаць,—
Ці блаславяць, ці ўтопчуць гідка ў гаць?

Адно, снуючы з сумам па прасьледзьдзі,
Я голасна йграць буду ў тайным брэдзе,
Для Бацькаўшчыны-маці буду йграць!

1918 г.


БАЦЬКАЎШЧЫНА.

З зямлёй і небам зьвязывае мяне ніць—
Не разарваная веквечна павуціна:
Зямля мяне галубіць, як вернага сына,
А сонца мне душу ня кідае туліць.

Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сьніць
Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так, мясьцінах:
Што роднай нівы я мільённая часьціна,
Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.