Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 63 —

ЎСЮДЫ ЛЕТА…

Ўсюды лета, лета,
Гулі строіць сонца,
Шалясьбіць зялёны
Колас на саломцы.

Выйдзі, закрасуйся,
Як зара да ўсходу,
Пакажыся сьвету,
Сьвету ды народу!

І з праменьняў яркіх,
Яркіх, зіхацістых,
Ты сатчы апратку.
Як-бы з кос агністых.

З васілёчкаў сініх,
З муравы зялёнай
Ты спляці вяночак,
Ты спляці карону.

Ў серабрысты росы,
Бы ў брыльянты тыя,
Ты ўцьвяці убор свой,
Шаты залатыя.

Заясьней, зардзіся
Ў славе неразьвеўна,
Нібы дзіва тое—
Ў казцы каралеўна.

Пакажыся сьвету,
Сьвету ды народу,
Родная старонка,
Як зара да ўсходу!

19/VI—13 г.