Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 60 —

Сэрца шчасьцем б‘ецца,
Кроў кіпіць агнём,
Песьня раздаецца:
Болей не засьнём!

Песьня ўвысь імчыцца,
Як званоў біцьцё;
Кожны весяліцца,
Блаславіць жыцьцё.

Гаманяць народы,
Як тэй пушчы шум.
Колькі тэй свабоды!
Колькі сьветлых дум!

Згінуў сон нягодны,
Дзе не паглядзіш...
Чаму-ж ты, край родны,
Як забіты сьпіш?—

|}


ВЯСНА.

Згінулі сьцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей ня мерзьне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленьню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.

Рэчкі бурлівыя, ўчора, санлівыя,
Сёньня усталі, плывуць і бурляць;
Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца,
К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.

Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя,
Радасна песьні зайгралі свае;
Лісьці зашасталі, птушкі зачыркалі,
Сьвішча салоўка і дзяцел клюе.

Поле травіцаю сочнай адзелася,
Вышла скацінка і дружна скубе,
Каля скацінкі падпасьвіч з жалейкаю
Ходзіць навокал ды йграе сабе.