Гэта старонка была вычытаная
Праўда, поўны сумаў весьці
Буйны вецер нам прыносіць,
Што як з гора, як з балесьці
Каля нашых хат галосіць—
І галосіць, і заводзе,
Плача, як па дзетках маці,
Аж-бы крыкнуў: годзе, годзе!
Годзе сэрца жалем рваці!
Але ўсё-ж, хай не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісьне,—
Наша ліха ператрэцца,
І маланкай доля блісьне.
1906 г.
|}
* * * Сумна, сумна жыць на сьвеце, Дык завабма ў нашы сеці Аб нядолі тады пеці 1907 г. |
* * * Можам часта мы плакаць
|